11.04.15 – Смерць пасярэдніка: крытыка штучнага інтэлекта

11.04.2015 – 15:00

Смерць пасярэдніка: крытыка штучнага інтэлекта

Лекцыя Дзмітрыя Бойчанкі

Пасярэднік – гэта адзін з асноўных драматычных герояў капіталізму. Нябачны, але надзвычай важны чалавек. Ён той адзіны для, якога рахунак на Facebook – гэта не абавязкова. Зразумела толькі, што ён бярэ падатак за кожную транзакцыю і, цалкам магчыма, знаходзіцца ў вышуку за нявыплату падаткаў. Па сутнасці, ён і ёсць адзіная жывая частка ў інфраструктуры — ён знаходзіцца за кожнай камерай, ведае кожны роспіс, правярае кожную лічбу. Ён з’яўляецца сістэмнай артэрыяй, і менавіта ён той адзіны лірычны герой, які не перажыве канец трэцяй хвалі. У свеце, дзе прадметы навучацца слухаць (што вельмі важна для ўсіх) і казаць (што важна толькі для людзей), інфраструктура нарэшце стане ўласнасцю штучнага інтэлекту.