Дэсаветызацыя гарадской прасторы ў Беларусі

Круглы стол адбыўся 29 красавіка 2017 года ў межах праекта Artes Liberales 2017 — Эпоха рэвалюцый.

У дыскусіі прынялі ўдзел: філосаф, культуролаг, куратарка, аўтарка і кіраўніца праекта Artes Liberales Альміра Усманава, гісторык, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, кандыдат мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, магістр філасофіі Кацярына Рускевіч, мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі Кацярына Янчэўская.

Сяргей Шабохін. Divided Solidarity. Wall painting 2017. Фрагмент экспазіцыі выставы Artes Liberales 2017

Сяргей Шабохін. Divided Solidarity. Wall painting 2017. Фрагмент экспазіцыі выставы Artes Liberales 2017

Тэма дэсаветызацыі беларускіх гарадоў і мястэчак — перайменаванне вуліц, дэмантаж савецкай сімволікі і помнікаў — апошнім часам усё часцей узнімаецца як у межах экспертных дыскусій, так і ў медыя. На дзяржаўным узроўні аб падобных зменах гаворка пакуль не вядзецца, палітыка гарадскіх уладаў носіць хутчэй выпадковы характар, не маючы якой-небудзь адзінай канцэпцыі. Так у Мінску за апошнія гады рамонтнымі работамі былі знішчаны некалькі савецкіх мазаік і дэкаратыўна-манументальных роспісаў на фасадах будынкаў, але адначасова падтрымана ініцыятыва Камуністычнай партыі Беларусі ўсталяваць чарговага Леніна, у той жа час у іншым гарадах зафіксаваныя «ціхія» выпадкі дэмантажу помніка савецкаму правадыру. Тады як у нашых суседзяў — Польшчы, Літвы, Украіны — працэс дэсаветызацыі гарадской прасторы адбываецца актыўна, часам нават агрэсіўна, што таксама выклікае спрэчкі і дэбаты.

У рамках дыскусіі мы разважалі над наступнымі пытаннямі: што мы ў прынцыпе разумеем пад (дэ)саветызацыяй гарадской прасторы? якім чынам гэта можа адбывацца альбо ўжо адбываецца ў беларускіх гарадах? што нам можа даць досвед суседзяў, у якіх гэтыя працэсы пачаліся раней?

Чытайце поўны тэкст дыскусіі на сайце альманаха сучаснай беларускай культуры “Партызан” – http://partisanmag.by/?p=16644