11.04.17- Медыя-сняданак з камандай Artes Liberales

11.04.2017

10:00

Медыя-сняданак з камандай Artes Liberales

Artes Liberales і Press Club Belarus запрашаюць журналістаў і рэдактараў, якія асвятляюць культуру, на медыя-сняданак з камандай фестывалю, прысвечаны адкрыццю шостага выпуску праекта:
Як змяніўся фэст за 5 год? Якім творчым праектам ён даў старт? Як скласці разнастайную і насычаную праграму, спалучыць акадэмічныя даследванні, сучаснае мастацтва, эксперыментальную музыку і медыя-арт (і як своечасова спыніцца)? Як знайсці сваю аўдыторыю? І як кіраваць такім складаным міжнародным праектам?
Каманда раскажа пра самыя цікавыя падзеі фестывалю ў гэтым годзе і падзеліцца досведам пяцігадовай працы над праектам.
Artes Liberales — адукацыйна-мастацкі фестываль, арганізаваны выкладчыкамі, выпускнікамі і студэнтамі ЕГУ (Вільнюс, Литва). З 2012 года ў Мінску на 3-4 тыдні ўзнікае адкрыты ўніверсітэт, даступны для ўсіх, каму цікавыя вольныя навукі і мастацтвы (лат. — artes liberales).
Штогод у праграме фестываля 40-50 падзей: выставы, публічныя лекцыі даследчыкаў і маістакоў з Беларусі іншых краін, дыскусіі на актуальныя тэмы, прэзентацыі даследванняў і арт-праектаў, варштаты, кінапаказы, перформансы і канцэрты.
У гэтым годзе фэст праходзіць з 8 да 30 красавіка. Тэма года — -“Эпоха Рэвалюцый”.

Удзельнікі:

Альміра Усманава, дырэктар праекта;
Павел Няхаеў, куратар аўдыё-візуальнай праграмы, менеджэр праекта;
Вольга Салахеева, куратарка аўдыё-візуальнай праграмы і PR-менеджэрка.
Тацяна Арцімовіч — куратарка арт-праграмы.


Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце Прэс Клуба