22.04.17 – “Гукі будучыні” ў галівуцкім SCI-FI кіно

15:00
Юлія Васільева

Выпускніца ЕГУ (2016), бакалаўр камуніікацыі, спецыялізацыя – “візуальная культура і крэатыўныя індустрыі: аўдыявізуальныя медыя (тэлебачанне і кіно)”. Вівэамантажор, дызайнер (малюнак), фатограф . Осноўныя интарэсы: фатаграфія, film production, музыка/cаундтрэк, рэклама, visual & cultural studies.

Лекцыя: “Гукі будучыні” ў галівуцкім SCI-FI кіно

Будучыня – абсяг невядомага. Ніхто не можа сказаць дакладна, што будзе адбывацца з ім праз дзень, месяц, десяцігоддзі. Ідэя падарожжа ў часе не новая, але ў рэальным жыцці яна дагэтуль не знайшла матэрыяльнай, фізічнай асновы. Літаратура, выяўленчае мастацтва, кінематограф, віртуальная рэальнасць – вось дзе разбураюцца устаноўленыя уяўленні аб навакольным свеце, дзе фантазіі становяцца больш рэальнымі, чым само жыццё.

“Прастора і час будучыні” часта з’яўляюцца асяроддзем, ў якім разгортваюцца дзеянні ў навуковай фантастыцы. Жанр SCI-FI унікальны, бо з’яўляецца чыстым полем для разнастайных эксперыментаў. Ён заклікае гледача прыняць новыя сусветы, іншыя формы жыцця, задумацца аб цяпершнім і ўжо загадзя вучыцца на “памылках будучыні”. “Стваральнікі будучага” з’яўляюцца своеасаблівымі заканадаўцамі моды: яны ўяўляюць, ў якую вопратку мы будзем апранацца, на якіх лятаць машынах, які дызайн інтэр’еру будзе ў нашых кватэрах. Галівуцкі кінематограф, улічваючы яго эканамічную мадэль вытворчасці, можа асаблівым чынам уплываць на ўяўленні “будучыні”. У фільмах дадзенага жанру прадбачваюцца магчымыя варыянты развіцця падзей, прагназуецца альтэрнатыўная будучыня нашага жыцця, аднаго індывіда альбо ўсяго чалавецтва. Такім чынам, за “прышласцю” замацоўваецца цэлы шэраг асацыяцый і вобразаў.

Важную ролю ў фарміраванні светаў будучыні іграе гук, бо ён напаўняе карцінку фізычным аб’ёмам. Жанр SCI-FI ,дзякуючы сваёй сутнасці ,натхняў і натхняе дагэтуль на эксперыментаванне з аудыёвізуальнымі формамі і развіццё саун-дызайна, бо менавіта тут узнікае вострая неабходнасць ствараць штосці новае. У лекцыі гаворка пойдзе пра тое, якім чынам пры дапамозе музыкі і саунд-дызайна канструюецца прастора і час будучыні ў галівуцкім SCI-FI кіно.