ARCHIVE

Таня Арцімовіч

Таня Арцімовіч

Рэжысёрка, куратарка, арт-крытык. Рэдактарка медыя праекта «pARTisan». Нарадзілася ў Мінску ў 1984 годзе. Скончыла Беларускую Акадэмію мастацтваў (Мінск 2013), атрымала практыку на Эксперыментальнай сцэне А. Праўдзіна (Санкт-Пецярбург 2007/2008). 2014-2015 – атрымала стыпендыю AIR program CCA Ujazdowski Castle (Польша) і Akademie Solitude (Германія).

Друкавалася ў выданнях: “Мастацтва”, “pARTisan” (Беларусь), Пецярбуржскі тэатральны часопіс, “Сучасная драматургія”, “Сцэна” (Расія), “Res Publika”, “Czas Kultury” (Польшча), а таксама ў інтэрнэт-выданнях “Новая Еўропа”, “Art Aktivist”, “Kalektar”, 34mag.net і іншых. Артыкулы перакладзеныя на нямецкую, ангельскую, польскую мовы.