15.02.13 – Дыскусія «Псіхалогія як сацыяльная практыка»

18:00-19:30

Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Дыскусія «Псіхалогія як сацыяльная практыка».
Мадэратар Таццяна Шчытцова. Адмысловыя госці

Псіхалогія, бясспрэчна, займае асаблівае месца сярод сацыяльных навук. Яе прэтэнзія на спазнанне законаў нашага душэўнага жыцця і паводзінаў ператварае псіхалогію ў прадмет нязгаснай цікавасці для самай шырокай публікі. Пры гэтым менавіта практычнае вымярэнне псіхалогіі – яе здольнасць выступаць у якасці дзейснага сродку па трансфармацыі нашага самаразумення і сацыяльнага досведу – патрабуе адмысловай рэфлексіі адносна таго, на якім бачанні чалавека ўгрунтаваныя тыя ці іншыя метады практычнай псіхалогіі. З іншага боку, неабходна праясніць пытанне сацыяльна-гістарычнай абумоўленасці псіхатэрапеўтычнай і кансультацыйнай працы псіхолагаў-практыкаў. Якім сацыяльным запытам адпавядае практычная псіхалогія? Як развіваецца гэтая сфера ведаў і сацыяльнага ўзаемадзеяння ў постсавецкіх краінах і ў Беларусі, у прыватнасці? Да абмеркавання гэтых і павязаных з імі пытанняў і праблем запрашаюцца псіхолагі, філосафы, сацыёлагі, а таксама прадстаўнікі іншых сацыяльна-гуманітарных навук.

Уваход вольны!

З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі! :)

Каманда праекта.