14.02.2013 – Сучасны слухач і музычны працэс як сацыяльны феномен

14 лютага, чацвер, 20:00

Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Адкрытая дыскусія на тэму: «Сучасны слухач і музычны працэс як сацыяльны феномен»

Падчас дыскусіі вы пачуеце разнастайныя меркаванні і разважанні па тэме, даведаецеся пра агульнапрынятую і аўтарскую тэрміналогію адносна працэсаў і феноменаў, што адбываюцца ў сучаснай музыцы. Таксама прагучаць музычныя ілюстрацыі да размовы.

Эксперты: Ірына Кандраценка (выкладчыца ЕГУ, музыказнаўца, магістр
мастацтваў, магістр сацыяльных навук), Сяргей Пукст (беларускі музыкант і перформер), Аксана Жгіроўская (куратар, мастацтвазнаўца).

Асноўныя пытанні дыскусіі:
– асаблівасці сучаснага слухача;
– дысбаланс паміж інтэлектуальным і масавым слухачом;
– суадносіны паняткаў «узровень слухача» і «статус артыста»;
– лёс музыканта-«маргінала» і «поп-артыста»;
– сучасная музыка і яе цыркуляцыя паміж арыгінальным і масавым;
– механізм пазнавання твора (інавацыя і паўтарэнне).

Уваход вольны!

З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!

Каманда праекта.