10.04.16 – Уладзімір Шчэрбань: «Цана грошай»

10.04.2016 – 17:00

Відэа-паказ і абмеркаванне спектакля «Цана грошай», рэж. Уладзімір Шчэрбань / Беларускі свабодны тэатр

У 2014 годзе Беларускі свабодны тэатр прадставіў Лонданскую прэм’еру спектакля «Цана грошай» паводле п’есы Арыстафана «Плутас», а таксама з выкарыстаннем тэкстаў Бэна Джонсана «The Staple of News» і Стэфана Эссэля «Абурайцеся!». Спектакль называюць «з’едлівай сатырай на эканамічную няроўнасць і бессаромную празмернасць».

Гэта не першы досвед тэатра рыхтаваць спектакль за мяжой з запрашэннем замежных актораў. Тым не менш гэта, бадай, першы спектакль Беларускага свабоднага тэатра, у якім гучыць вострая крытыка менавіта заходняй эканамічнай мадэлі і дзе праблематыка Беларусі прадстаўлена фрагментарна, хутчэй, як «іншы» досвед, які пашырае геаграфічныя межы дзеяння. Цікаўнасць выклікае і той факт, што такі крытычны погляд на «кантэкст» быў створаны дзякуючы гэтаму «кантэксту» (фінансаванне, рэпетыцыйны перыяд, паказы спектакля), што магчыма ўявіць толькі ў гэтым «кантэксце».

Пасля відэапрагляду спектаклю будзе магчымасць абмеркаваць гэты «іншы» досвед, параўнаць кантэксты і абмеркаваць умовы працы тэатральных творцаў ў Беларусі і за мяжой.

Мадэратарка Таня Арцімовіч, тэатразнаўца, рэжысёрка.