15.04.15 – Сімпозіум з нагоды часу

15.04.2015 – 20.00

45 хвілін перфарматыўнай лекцыі

Удзельнікі: доктар Вітаўтас Mіхелькевічус,
Пясочны гадзіннік, ноўтбук, некалькі відэа, аудыторыя

Пасля рэдагавання кнігі і куратарства праграмы “Generation of the place: image, memory and fiction in the Baltics” (у 2011 годзе), я пачаў усё больш разважаць пра сувязь нашага пакалення з часам. Не толькі гістарычным, але перфарматыўным і інфармацыйным. Пасля наведвання, у якасці даследчыка, вялікай колькасці канферэнцый, я страціў веру ў сэнс існавання дваццаціхвілінных “PowerPoint” прэзентацый двухгадовых праектаў. Тыя ж сумневы прыходзілі, калі я наведваў паказы з больш чым дзвюма відэапрацамі, часам відэа дасягалі 100 гадзін.

Мне сталі падабацца кавабрэйкі і кафетэрыі ў мастацкіх цэнтрах і музеях. Калі ласка, не саромейцеся і давайце правядзем час разам.