09.04.2015 – “Кіно без бюджэту?” Кінапаказ і дыскусія

09.04.2015 – 19.00

“Кіно без бюджэту?” Кінапаказ і дыскусія

Як і якое кіно магчыма без бюджэту? Што значыць low-to-no-budget кіно для маладых фільммэйкераў/к з Беларусі? Якія фільмы хочуць бачыць і паказваць арганізатары “небюджэтных” фестывалей?

Прагляд прац і размова з маладымі беларускімі фільммэйкер(к)амі, якія працуюць у небюджэтным кіно, а гэтаксама арганізатар(к)амі фэстаў такога кіно – гэта спроба арыентацыі на прасторы і стварэння сігнала, які абазначыць існаванне гэтых практык у дадзеных прасторы і часе, як адказ на старое пытанне пра існаванне сучаснага/новага/маладога беларускага кіно.

Удзельнікі дыскусіі:

Алесь Лапо (фільммэйкер), Васіль Цыбулька (фільммэйкер), Каця Дробыш (фільммэйкерка), Ліна Мядзведзева (каардынатарка кінафестывалю Cinema Perpetuum Mobile), Максім Сарычаў (фільммэйкер),  Мікіта Лаўрэцкі (фільммэйкер), Саша Ігнатовіч (фільммэйкерка, ініцыятарка Беларуска-літоўскага фестывалю небюджэтнага кіно toKino), Таня Сяцко (фільммэйкерка).

Мадэратар дыскусіі – Кірыл Калбаснікаў

Праграма кароткаметражных фільмаў:

Харэаграфічная мапа Менску, эксперыментальны, 6’, Вольга Сасноўская, 2012, Беларусь

Размовы ў перапынку, дакументальны, 15’, Аляксандр Сцельчанка, 2012, Беларусь

Hope, дакументальны, 12’, Дзяніс Дзюба, Куба Стэнжыцкі, 2012, Славенія-Беларусь-Польшча

Куды з’ехаў Кінабалаган, дакументальны, 23’, Васіль Цыбулька, 2014, Беларусь-Україна-Славакія-Польшча-Венгрыя-Чэхія-Аўстрыя

Двухлапы сябар, дакументальны/мултымедыя, 4’, Максім Сарычаў, 2014, Беларусь

Hrana anarH, дакументальны, 8’, Саша Ігнатовіч, 2014, Славенія-Беларусь

Фабрыка, дакументальны эцюд, 3’, Алесь Лапо, 2014, Польшча-Беларусь

Never Flew Before, 15’, Каця Дробыш, 2014, Славенія-Беларусь

Амэрыкан бой, 24’ Мікіта Лаўрэцкі, 2015, Беларусь