09.04.2015 – “Кіно без бюджэту?” Кінапаказ і дыскусія
09.04.2015 – 19.00
“Кіно без бюджэту?” Кінапаказ і дыскусія
Як і якое кіно магчыма без бюджэту? Што значыць low-to-no-budget кіно для маладых фільммэйкераў/к з Беларусі? Якія фільмы хочуць бачыць і паказваць арганізатары “небюджэтных” фестывалей?
Прагляд прац і размова з маладымі беларускімі фільммэйкер(к)амі, якія працуюць у небюджэтным кіно, а гэтаксама арганізатар(к)амі фэстаў такога кіно – гэта спроба арыентацыі на прасторы і стварэння сігнала, які абазначыць існаванне гэтых практык у дадзеных прасторы і часе, як адказ на старое пытанне пра існаванне сучаснага/новага/маладога беларускага кіно.
Удзельнікі дыскусіі:
Алесь Лапо (фільммэйкер), Васіль Цыбулька (фільммэйкер), Каця Дробыш (фільммэйкерка), Ліна Мядзведзева (каардынатарка кінафестывалю Cinema Perpetuum Mobile), Максім Сарычаў (фільммэйкер), Мікіта Лаўрэцкі (фільммэйкер), Саша Ігнатовіч (фільммэйкерка, ініцыятарка Беларуска-літоўскага фестывалю небюджэтнага кіно toKino), Таня Сяцко (фільммэйкерка).
Мадэратар дыскусіі – Кірыл Калбаснікаў
Праграма кароткаметражных фільмаў:
Харэаграфічная мапа Менску, эксперыментальны, 6’, Вольга Сасноўская, 2012, Беларусь
Размовы ў перапынку, дакументальны, 15’, Аляксандр Сцельчанка, 2012, Беларусь
Hope, дакументальны, 12’, Дзяніс Дзюба, Куба Стэнжыцкі, 2012, Славенія-Беларусь-Польшча
Куды з’ехаў Кінабалаган, дакументальны, 23’, Васіль Цыбулька, 2014, Беларусь-Україна-Славакія-Польшча-Венгрыя-Чэхія-Аўстрыя
Двухлапы сябар, дакументальны/мултымедыя, 4’, Максім Сарычаў, 2014, Беларусь
Hrana anarH, дакументальны, 8’, Саша Ігнатовіч, 2014, Славенія-Беларусь
Фабрыка, дакументальны эцюд, 3’, Алесь Лапо, 2014, Польшча-Беларусь
Never Flew Before, 15’, Каця Дробыш, 2014, Славенія-Беларусь
Амэрыкан бой, 24’ Мікіта Лаўрэцкі, 2015, Беларусь