09.04.2015 – Т. Шчытцова “Антрапалогія. Этыка. Палітыка”

09.04.2015 – 18.00

Антрапалогія. Этыка. Палітыка

Прэзентацыя зборніка філасофскіх артыкулаў і дакладаў Таццяны Шчытцовай

Тэксты, апублікаваныя ў гэтым зборніку групуюцца вакол дзвюх агульных тэмаў: «Уцелаўлёны суб’ект» і «Філасофія і палітыка».

У межах першай тэмы аналізуюцца розныя формы інтэрсуб’ектыўнага досведу і экзістэнцыйныя праблемы, якія ўзнікаюць у звязку з фактычнай цялеснай вызначанасцю чалавечай суб’ектыўнасці.

Тэксты другой групы прысвечаныя канкрэтным палітычным падзеям у Беларусі, а таксама праблематычнаму месцу філасофіі ў актуальным сацыяльна-палітычным кантэксце. Выданне адрасаванае ўсім, хто цікавіцца сучаснай філасофскай аналітыкай чалавечага досведу, а таксама месцам і роляй філасофіі ў постсавецкім грамадстве.