28.02.13 – Закрыццё праекта

28 лютага, чацвер, 17.00-19.00

Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Закрыццё праекта:
Круглы стол на тэму «Праблемы сацыяльнай эфектыўнасці заканадаўства РБ: на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях”»
Мадэратар Ала Сакалова

Чаму адны законы вітаюцца грамадствам, спрыяюць станоўчым сацыяльным зменам, а іншыя спараджаюць канфліктнасць і дэвіянтныя паводзіны? Ці адлюстроўваюць законы інтарэсы і патрэбы грамадзян і сацыяльных груп? У чым палягае сацыяльная эфектыўнасць заканадаўства? Ці магчыма прагназаваць сацыяльныя наступствы дзеяння закона?
Гэтыя і іншыя пытанні заканадаўчай сацыялогіі зробяцца прадметам абмеркавання падчас круглага стала.
Выкарыстоўваючы сацыёлага-прававую мадэль ацэнкі сацыяльнай эфектыўнасці заканадаўства, студэнты магістарскай праграмы «Міжнароднае права і еўрапейскае права» прадэманструюць на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» яго сацыяльны кантэкст і наступствы.

Уваход вольны!

З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!

Каманда праекта.