ARCHIVE

Ала Загайкевіч

Ала Загайкевіч

Ала Загайкевіч – украінская кампазітарка, якая працуе як у акадэмічных жанрах (сімфанічная і камерная музыка, электраакустычная кампазіцыя, камерная опера), так і ў сучасным медыя-мастацтве (перформансы, мультымедыя-інсталяцыі, музыка для кіно і відэа-арт). Яна скончыла Кіеўскую Дзяржаўную Кансерваторыю імя П.Чайкоўскага. У 1995-1996 наведвала гадавы курс кампазіцыі і музычнай інфарматыкі ў Інстытуце IRCAM (Парыж).

У 1997 заснавала Электронную Студыю ў Нацыянальнай Акадэміі Музыкі ва Ўкраіне.

З сярэдзіны 1990-х Ала Загайкевіч актыўна папулярызуе электра-акустычную музычную плыню ва Ўкраіне, супрацоўнічае з выканаўцамі эксперыментальнай электроннай і новай імправізацыйнай музыкі.

З 2003 яна з’яўляецца мастацкім дырэктарам міжнародных праектаў ”Electroacoustics”, ”EM-Visia”, пераможца конкурсу Musica Nova International (2011).

Аўтар музыкалагічных артыкулаў у навуковай перыёдыцы (напрыклад: Development of electronic music in Ukraine: emergence of a research methodology).

Прэзідэнт Асацыяцыі электраакустычнай музыкі ва Ўкраіне (з 2010).

Больш інфармацыі: http://www.mediartists.org/Alla-Zagaykevych