Ірына Кашталян
Ph. D, гісторык, спецыяліст па вуснай гісторыі. Пасля абароны доктарскай дысертацыі пра паўсядзённае жыццё ў савецкай Беларусі пасля Другой сусветнай вайны ў Свабодным Універсітэце Берліна, яна заснавала ў Мінску Беларускі архіў вуснай гісторыі (nashapamiac.org), платформу, дзе сабраныя шматлікія інтэрв’ю са сведкамі часу і вядзецца адукацыйная дзейнасць па якасным выкарыстанні метада вуснай гісторыі. Ёю былі арганізаваныя некалькі экспедыцый у розныя рэгіёны Беларусі, цягам якім былі запісаныя інтэрв’ю з людзьмі сталага веку пра іх вопыт жыцця ў 20 стагоддзі. Са студзеня 2016 года працуе ў Гістарычнай майстэрні IBB ў Мінску.