ARCHIVE

Эдыт Андраш

Эдыт Андраш

Эдыт Андраш (Венршыя) – гісторык мастацтва і арт-крытык. Яна жыве ў Будапешце і на Лонг-Айлэндзе, ЗША.

Эдыт Андраш супрацоўнічае з Інстытутам Гісторыі Мастацтва, Даследчым Цэнтрам Гуманітарных навук Акадэміі Навук Венгрыі (Будапешт) у якасці senior research fellow. Атрымала ступень PhD па гісторыі мастацтва ў Eotvos Lorand University, Будапешт. Яе галоўныя зацікаўленасці: Усходне- і Цэнтральна-Еўрапейскае мастацтва, гендарныя праблемы, сацыяльна-актыўнае мастацтва, публічнае мастацтва, а таксама пераходныя, пост-сацыялістычныя кантэксты і нацыяналізм у гэтым рэгіёне.

Яе нядаўняя кніга – “Cultural Crossdressing: Art on the Ruins of Socialism. Budapest: Argumentum, 2009 [па-венгерску]. Яна таксама з’яўляецца рэдактарам анталогіі “Transitland. Video Art from Central and Eastern Europe 1989-2009” (Budapest: Ludwig Museum of Contemporary Art, 2009). Эдыт Андраш удзельнічала ў некалькіх міжнародных каферэнцыях і апублікавала шматлікія эсэ ў зборніках, каталогах і прафесійных часопісах.

Падрабязней на старонцы Эдыт Андраш: http://editandras.arthistorian.hu