21.02.2013 – Прэзентацыя ідэі праекта часопіса пра сучаснае мастацтва “Радыус” і дыскусія на тэму: “Ці патрэбны тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва ў Беларусі?”

21 лютага (чацвер), 19:00

Прэзентацыя ідэі праекта часопіса пра сучаснае мастацтва “Радыус” і дыскусія на тэму: “Ці патрэбны тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва ў Беларусі?”
Эксперты: Вольга Шпарага (філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа”, дацэнт ЕГУ), Аксана Жгіроўская (куратар, мастацтвазнаўца), Святлана Паляшчук (фотакрытык, мастацтвазнаўца, выкладчыца дэпартамента медыя ЕГУ), Алена Тоўсцік (мастацтвазнаўца, выкладчыца дэпартамента гісторыі ЕГУ і куратар бакалаўрскай праграмы “Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва”).

Пытанні:

Якія выданні пра сучаснае мастацтва ёсць на тэрыторыі Беларусі?
Як вы б ацанілі ўзровень і праблемы беларускай арт-крытыкі і крытычнага дыскурсу пра сучаснае мастацтва?
Якой інфармацыі пра сучаснае мастацтва не стае ў Беларусі?
Якім вы бачыце тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва? Хто (толькі беларусы?) і пра што там павінен пісаць? У якім стылі?

Запрашаем!

Уваход вольны