21.04.17 – Krytyka Polityczna: быць левым інтэлектуалам ў постсацыялістычным кантэксце

“Krytyka Polityczna” (бел. “Палітычная крытыка”) — гэта круг польскіх левых інтэлектуалаў, якія сабраліся вакол аднайменнага часопіса, заснаванага Славамірам Серакоўскім у 2002 годзе. Сваёй задачай “Krytyka Polityczna” бачыць стварэнне новага асяроддзя левых у Польшчы з мэтай барацьбы з рознымі формамі няроўнасці, дыскрымінацыі, адчужэння і эксплуатацыі. “Krytyka Polityczna” сёння — гэта клуб, друкаваны і вэб-часопіс, выдавецтва, яны праводзяць выставы, адукацыйныя праекты, дэбаты.

З якімі цяжкасцямі сутыкнулася і працягвае сутыкацца “Krytyka Polityczna” у былой сацыялістычнай Польшчы? Як пераадольваць стэрэатыпы, звязаныя з левым рухам, і прасоўваць яго стваральны патэнцыял там, дзе яшчэ жывая памяць аб хваравітым сацыялістычным мінулым?

Аб сваім досвеце раскажуць актывісты “Krytyka Polityczna” — Агнешка Вішневска, Эла Рутковска, Давід Краўчык, Мікалай Сыска.

Агнешка Вішневска, галоўная рэдактарка старонкі KrytykaPolityczna.pl, у 2009-2015 гады каардынавала клуб Дзеянне Палітычнай крытыкі. Аўтарка біяграфіі Генрыха Кшывонаса “Салідарнасці вялікія, малыя салідарнасці” і інтэрв’ю з Малгажатай Шумовска “Кіно — гэта школа выжывання.” Рэдактарка кніг па кіно выдавецтва “Krytyka Polityszna”.