17.02.13 – Задай пытанне студэнтам ЕГУ (сустрэча з абітурыентамі)

15:00-17:00

Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Паважаныя абітурыенты і іх бацькі! Вы даўно чулі пра Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, але вам ніколі не хапала часу дазнацца пра яго болей падрабязна? А можа, Вы ўжо разглядаеце ЕГУ як свой будучы універсітэт, але яшчэ сумняваецеся, ці складана паступіць/ці цяжка вучыцца/ці дорага жыць у Вільне і г.д.? Альбо вашыя пытанні ўжо знаходзяцца на больш канкрэтнай стадыі адносна паступлення ў гэтым годзе (калі падаваць дакуманты, што такое ВМТ, уступнае эсэ альбо сумоўе)?
Не ўпусціце унікальны шанец сустрэцца са студэнтамі ЕГУ і задаць ім усё хвалюючыя вас пытанні!

Уваход вольны!