26.02.13 – Паміж разбурэннем і новым пачаткам
26 лютага, аўторак, 18.00-20:00
Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Паміж разбурэннем і новым пачаткам
Прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана пра Гародню ў XX стагоддзі
Якім чынам Гародня стала беларускай? Ці яна наогул стала беларускай? І якімі шляхамі пасля вайны мігранты перайшлі з вёсак у горад на Нёмане? З гэтых пытанняў пачаўся навуковы пошук Фелікса Акермана 10 гадоў таму. Вынікам з’яўляецца першы аналіз беларускай і лакальнай гісторыі XX стагоддзя праз культуралагічную прызму дэканструкцыі этнічнасці. Як яна канструявалася ў міжваенны час, калі Гародня знаходзілася пад уладай Польшчы? Як трактавалі катэгорыю нацыянальнага ў лакальным вымярэнні савецкія і нямецкія акупанты падчас Другой Сусветнай вайны? І якім чынам Гародня стала савецкім абласным горадам?
Кніга Фелікса Акермана злучае лакальную гісторыю з аналізам ролі памяці ў ёй. Ён абараніў сваю дысертацыю на тэму міжэтнічных сувязяў у Гародні XX стагоддзя ў 2008 годзе ў Еўрапейскім Універсітэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры. Яго кніга выйшла на нямецкай мове ў 2011 годзе і ў сувязі з працай яго беларускіх калегаў парафразуе гістарыяграфічны працэс як аналіз горада праз чытанне гістарычных слаёў: Палімпсест Гродна. З 2011 года ён працуе дацэнтам DAAD у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Уваход вольны!
З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!
Каманда праекта.