27.04.16 – Круглы стол: “Індустрыяльная спадчына Беларусі”
27.04.16 -19.30
Круглы стол «Індустрыяльная спадчына Беларусі».
С. Харэўскі, А. Кіштымаў, А. Чарнякевіч, С. Стурэйка, Н. Чарапан, А.Карпека
Сярод характарыстык сучаснай Беларусі бясспрэчнымі паказчыкамі з’яўляюцца два кампаненты – яна ўрбанізаваная і індустрыяльная. Індустрыяльны пейзаж стаў сінонімам гарадскога пейзажа. Індустрыя ў нас ёсць, яе спадчына відавочная, але яна ніяк гістарычна, культурна і музейна не арганізаваная. Інустрыяльная спадчына параўнальна маладая, але, як ні парадаксальна, па ступені сваёй даследаваннасці, захавання і музеефікацыі гэтая спадчыан найменш даследаваная. Размова пойдзе пра тое, як і якім чынам індустрыяльныя сляды з вобласці рэальнай эканомікі пераўтвараюцца ў помнікі гісторыка-культурнай спадчыны.