22.04.17 – Канцэрт: Grupa Etyka Kurpina (Польша)

20:00
Канцэрт польскага музыкі Адама Франкевіча (Grupa Etyka Kurpina).

Adam Frankiewicz – нястомны збіральнік рарытэтных магнітафонных і VHS-стужак, з якіх ужывую наразае неверагодныя калажы.

Канцэрт арганізаваны фестывалем Artes Liberales Belarus і музычнай суполкай Foundamental Network. Музычная праграма фестывалю мае назву “Utopias & Dystopias”. Мы прапануем музыкам з розных краін інтэрпрэтаваць узаемасувязі музыкі, гуку і рэвалюцыйных, утапічных ці анты-утапічных ідэй.