10.04.17 – Новы дзяржаўны менеджмент ці класічная бюракратыя

10.04.2017

18:30, Прэс Клуб (вул. Харужай 3)

Дыскусія:

“Новы дзяржаўны менеджмент ці класічная бюракратыя: як можна навучыцца кіраваць дзяржавай у Беларусі?”

Удзельнікі: выкладчыкі і выпускнікі магістарскай праграмы ЕГУ “Публічная палітыка”, эксперты SYMPA/BIPART Дзмітры Маркушэўскі, Іна Рамашэўская, а таксама выпускнікі школы SYMPA.

Мадэратары: Тацяна Чуліцкая/ Андрэй Сцяпанаў

Праблема навучання дзяржаўнаму кіраванню з’яўляецца актуальнай для ўсіх краін постсавецкай прасторы. Сама прафесія “бюракрат” у нашых рэаліях мае неадназначныя, а часта і проста негатыўныя канатацыі. Разам з тым, зразумела, што для любога рэфармавання патрабуюцца добра адукаваныя прафесіяналы, якія не толькі кваліфікавана разбіраюцца ў сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў сваёй краіне, але могуць звяртацца да “добрых практык”, а таксама вывучаць досвед з не самых паспяховых спробаў рэфармавання ў іншых краінах.

Што мусяць вывучаць будучыя бюракраты? Якія канцэпцыі важныя для разумення дзяржаўнага кіравання? Якія формы навучання дзяржаўнаму кіраванню ўжо існуюць у сучаснай Беларусі? Што можна і трэба змяняць у вышэйшай адукацыі па гэтым накірунку? Гэтыя і іншыя пытанні мы будзем абмяркоўваць у межах дыскусіі.


Рэгістрацыя на дыскусію на сайце Press-Club.by