26.04.2016 – Лекцыя Андрэя Чарнякевіча
26.04.2016 – 18:00
“Ад Тызенгауза да Брэжнева: месца чалавека у гарадской прасторы Гродна”
Лекцыя Андрэя Чарнякевіча
На прыкладзе Гродна пойдзе размова пра ўплыў прамысловай ды індустрыяльнай рэвалюцый на сацыяльную тапаграфію, фармаванне гарадскіх кварталаў з прамысловай спецыялізацыяй (Гарадніца, Кунстава, Фартштат, “Рабочая калонія”, “паўночна-заходняя прамысловая зона”) ды суадносіны ідэялогіі і штодзеннасці ў вызначэнне пралетарскага зместа савецкага горада.