16.04.16 – Варштат: “Голас і вобраз”

16.04.16 – 16:00

‘Голас і вобраз

Варштат Марыны “Русі” Шукюравай

Запрашаем на сустрэчу з Русяй (Марынай Шукюравай). Мы ўсе ведаем яе як выдатную спявачку, але на гэты раз Руся раскажа пра працу ў якасці “voice artist” і вакальнага іміджмэйкера, а таксама пра важнасць увагі да свайго голасу – ды прапануе некалькі практыкаванняў, якія можа выконваць кожны!

“Што дае нам праца над голасам? Як праз увагу да свайго голасу лепей зразумець сябе і іншых – і як гэта дапамагае разьвівацца прафесійна (ня толькі ў агучцы ці дыктарстве)? Як праца з голасам можа быць тэрапеўтычнай? Што чалавеку даюць вакальныя практыкі?”

Уваход вольны! Але неабходная папярэдняя рэгістрацыя – каб мы падрыхтавалі дастатковую колькасць крэслаў і камфортна арганізавалі прастору. Калі ласка, дашліце сваё імя на artesliberales.by@gmail.com.

Марына “Руся” Шукюрава

Спявачка, удзельніца праектаў Shuma, Kazalpin, Akana NHS, Indiga.

Прыватны трэнер па голасе, вакальны іміджмэйкер (з 2012). акторка дубляжу фільмаў тэлекампаніі БелСат,(з 2007), запрошаны эксперт у адукацыйнай праграме “Майстэрства публічных выступаў” фонда Конрада Адэнаўэра (Вільня, 2012 – 2016), трэнер адукацыйнага праекту Aru vector trainings (Талін, 2012 – 2016), спецыяліст па працы з голасам тэлекампаніі ARU-TV.