07.04.2015 – Выстава “Крытычная зборка: Людзі і атамы”
07.04.2015 – 17.00
Адкрыццё выставы “Крытычная зборка: Людзі і атамы”
(выстава-даследванне)
Атам і космас у значнай ступені сфармавалі ўяўленне эпохі позняга сацыялізму і вызначылі структуру яе тэхнакратычнага бессвядомага. Асваенне новай крыніцы энергіі абяцала ператварыць камуністычную ўтопію ў навукова-тэхнічны праект. Культурнымі героямі 1950-1960-х – «праметэямі ядзернага веку» – сталі фізікі, а сам атам быў і застаецца адным з ключоў да коду таго часу
Обнінск, які паўстаў за 100 кіламетраў ад Масквы з сакрэтнай Лабараторыі «В» праз два гады пасля запуску Першай у свеце АЭС, быў горадам фізікаў. А яшчэ – радыёмедыкаў, ядзерных метэаролагаў, радыёхімікаў, будаўнікоў “сярэдняга машынабудаўніцтва”. Тут ствараўся савецкі атамны кластар. Тут і да сёй пары жывуць тыя, хто паўстагоддзя таму голымі рукамі і маніпулятарамі ўтаймоўваў «мірны атам», а значыць – ведае пароль доступу да эпохі.
Аповеды і фатаграфіі НТР-аўцаў, іхнія сямейныя архівы і мемуары, жывыя галасы і падшыўкі гарадскіх газет, сабраныя супрацоўнікамі Обнінскага лічбавага праекта ў 2012-2014, сталі матэрыялам для нашай крытычнай сборкі. Пазычыўшы гэтую мадэль у фізікаў-ядзершчыкаў, мы разлічваем ператварыць выставу ў прыладу асаблівага роду, якая падтрымлівае вытворчасць ведаў праз накапленне і курацыю дадзеных. Экспазіцыя задуманая як “ручны” прататып даследчага сайта, дзе можна не толькі дакрануцца рукамі да гарачых дадзеных, але і засцігнуць веды ў працэсе станаўлення і (раз)дзялення.
Куратары: Арлова Галіна (Растоў-на-Доне/Масква/Вільнюс), Ненарокамава Наталля (Віцебск/Вільнюс).
Дызайн: Сотнікава Кацярына (Санкт-Пецярбург), Сергей Лідзія (Вільнюс)
Куратар дадзеных: Касаткіна Аляксандра (Санкт-Пецярбург), Абрамава Алена (Растоў-на-Доне), Шаўчэнка Ганна (Растоў-на-Доне), Іванова Аляксандра (Растоў-на-Доне), Шавялёў Ягор (Растоў-на-Доне), Аліна Кім (Растоў-на-Доне), Эла Чарпасава (Растоў-на-Доне).
Гук: Вазьянаў Андрэй (Санкт-Пецярбург)
Відэамантаж: Тапчан Артур (Масква)
Асістэнты/сябры выставы Хлопцава Алена (Мінск), Хазяніна Настасся (Вільнюс), Градовіч Юлія (Вільнюс), Шваякава Наіла (Вільнюс), Леоненка Маргарыта (Вільнюс).
Партнёры: Обнінский лічбавы праект, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс), Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск), Праграма ReSET (Будапешт), РАНГіДС (Масква), РДНФ (Расія), Паўднёвы федэральны ўніверсітэт (Растоў-на-Доне).