07.04.15 – Работнік культуры 3 ў 1

РАБОТНІК КУЛЬТУРЫ 3У1

Фільм Марты Папіводы Сербія / Македонія 53 хв / 2013

Пасля адбудзецца дыскусія з удзелам аўтаркі!

„Работнік культуры 3у1“ — гэта дакументальны фільм пра ролю незалежных работнікаў артыстычнай сцэны і культурных работнікаў у рэгіёнах былой Югаславіі.

Прасочваючы жыццё і творчасць некалькіх персанажаў у чатырох гарадах былой Югаславіі, фільм даследуе дзве праблемы: што гэта значыць быць работнікам культуры ў пост-сацыялістычных умовах Скоп’е, Бялграда, Заграба і Любляны, і якія магчымасці з пазіцыі культуры і мастацтва гэтыя работнікі маюць для дзеянняў і ўмяшання ў сацыяльную рэальнасць. Такім чынам, фільм адлюстроўвае тэндэнцыі і праблематыку ў крытычных незалежных культурных сцэнах, а таксама кранае пытанне адносінаў паміж мастацтвам, тэорыяй і актывізмам, якія шырока прадстаўлены ў рэгіёне.

УДЗЕЛЬНІКІ ФІЛЬМА

Бялград: Jelena Vesić, Kontekst Kolektiv, Ana Vujanović, Miško Šuvaković, Milena Dragićević Šešić
Скоп’е: Biljana Tanurovska Kjulakovski, Iskra Geshoska, Slavčo Dimitrov
Любляна: Lidija Radojević, Rok Vevar, Aldo Milohnić, Marina Gržinić
Загрэб: Emina Višnić, Tomislav Medak, Goran Sergej Pristaš, Teodor Celakoski

Гэты фільм быў зроблены Мартай Папіводай на працягу двух тыдняў падчас даследчай паездкі праз чатыры гарады былой Югаславіі ў межах праекта Deschooling Classroom (o^o), задуманай Iskra Geshoska, Marta Popivoda і Ana Vujanović. Падрыхтаваны сумесна з праектам TkH (Walking Theory) з Бялграда і Kontrapunkt са Скоп’е.

Марта Папівода нарадзілася ў 1982 годзе ў Бялградзе. Даследуе праблемы дыскурсыўнай структуры ўлады ў сучасным свеце мастацтва і іхнія сацыяльныя палажэнні, у тым ліку ў звязку з югаслаўскай культурнай і палітычнай сферамі, шляхам вытворчасці фільмаў, відэа-інсталяцый, фатаграфіі і перформансаў. Член рэдакцыйнай рады тэарэтыка-мастацкай платформай і часопісам TkH (Walking Theory). Яе працы былі часткаю выставаў і праграм у Tate Modern музеі ў Лондане, М HKA у Антвэрпэне, 21er HAUS у Вене і шм. іншых. Прэм’ера яе апошняга фільма „Югаславіі, як ідэалогія змяняе нашае калектыўнае цела“ адбылася падчас 63-й Берлінале, а потым удзельнічаў у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце.

Марта Папівода з’яўляецца ініцыятаркай праекта illegal_cinema (Бялград, Парыж, Більбао) і мастацкім кіраўніком фестываля экперыментальнага кіно REZ (Бялград). Вывучала філасофію, мае ступень бакалаўра і магістра ў галіне рэжысуры факультэта драматычнага мастацтва ў Бялградзе, скончыла аспірантуру ў галіне эксперыментальнага фільма Universität der Künste у Берліне.

Фільмы будуць дэманстравацца з перакладам на беларускую мову. Уваход вольны!