05.04.15 – Вольга Гапеева & Aortha – Скрыптарытмія

05.04.2015 – 20:00

Скрыптарытмія

Аўдыё-паэтычны перформанс Вольгі Гапеевай і Змітра Ладзеса (Aortha)

Перформанс “Скрыптарытмія” спалучае ў сабе гук рытма сэрца паэткі Вольгі Гапеевай з музыкай Зміцера Ладзеса (Aortha). У напаўпразрыстым боксе будзе адбываца “паэтычнае дзеянне”, а гук сэрца будзе апрацоўвацца шэрагам гукавых эфектаў у рэжыме рэальнага часу, ствараючы імправізацыйную гукавую кампазіцыю.

Перформанс суправаджае відэа-праекцыя, зробленая з выкарыстаннем цеплавізара. Аўтарка відэа – Праскоўя Міцкевіч.