13.02.13 – Прэзентацыя інтэрнэт-праекта «Некропалі Беларусі»

19:00

Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Прэзентацыя інтэрнэт-праекта «Некропалі Беларусі»
Дакладчык: Цімох Акудовіч

Праект – інтэрнэт-пляцоўка, дзе фармуецца база дадзеных старадаўніх некропаляў Беларусі. Гістарычныя надмагіллі – адзін з важных элементаў нашай спадчыны як носьбіты генеалагічнай інфармацыі і як помнікі мастацтва. Але, нягледзячы на грунтоўныя матэрыялы, з якіх яны часцяком робяцца, гэтыя сведкі мінулага паступова знікаюць: сыходзяць пад зямлю ці разбураюцца пры якой-небудзь нагодзе. Мэта праекта – захаваць каштоўную інфармацыю і даць штуршок да вывучэння і захавання гістарычных могілак Беларусі.

Уваход вольны!