Ірына Раманава
Гісторык, спецыяліст па сацыяльнай гісторыі 20 ст. Прафесар гісторыі ў дэпартаменце Гісторыі Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта ў Вільнюсе, дзе яна таксама адказвае за бакалаўрскую і магістранцкую праграмы даследаванняў культурнай спадчыны. Сярод яе даследчых інтарэсаў паўсядзённая гісторыя савецкага грамадства 20-х і 30-х гадоў мінулага стагоддзя на перыферыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.