ARCHIVE

Імкэ Хансэн

Гісторык, палітолаг, спецыяліст па сучаснай гісторыі Ўсходняй Еўропы, даследаваннях памяці і вуснай гісторыі. Працуе ў Цэнтры Х’юга Валентына пры Ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). Прымала ўдзел у рабоце над праектам па стварэнні дакументальнай калекцыі “Пераслед і забойства еўрапейскіх габрэяў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі 1933-1945”. Як судовы эксперт па гісторыі яна прадстаўляла доказы падчас шырокага абмеркавання спраў пра пенсіі з гета. Як даследчык працягвае публікавацца па пытаннях гісторыі Халакоста, памяці і ўсходнееўрапейскай трансфармацыі.