22.02.13 – Прэм’ера фемінісцкага відэа «Сукенка» і рэсурснага пакета «Гендарны лікбез»
22 лютага, пятніца, 16:30-21:00
Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Набор гендарнага дэсанта: прэм’ера фемінісцкага відэа «Сукенка» і рэсурснага пакета «Гендарны лікбез»
Запрашаем на прэзентацыю рэсурснага пакета для нефармальнай гендарнай адукацыі дарослых «Гендарны лікбез» і прэм’еру першага беларускага фемінісцкага відэа «Сукенка».
У прэзентацыі возьмуць удзел аўтары тэкстаў і фільма, цьютары Алена Мінчэня, Аляксандра Ігнатовіч, Наталія Голава, Вольга Сасункевіч, а таксама запрошаныя эксперты Ірына Альхоўка, Максім Жбанкоў, Альміра Усманава, Вольга Шпарага.
Праграма:
16:30–19:00 – інтэрактыўная пляцоўка: нон-стоп дэманстрацыя гісторый гераінь фільма, магчымасць прайсці займальны тэст на вызначэнне гендарнай адчувальнасці і пачытаць кнігу, а таксама паразмаўляць з аўтарамі кнігі і фільма ў нефармальнай атмасферы.
19:00–21:00 – прэм’ера фільма, прэзентацыя кнігі, выступ экспертаў і фінальная дыскусія пра магчымасць фемінісцкага дзеяння ў Беларусі.
Прэзентаваныя прадукты ёсць вынікам працы праекта «Развіццё гендарнай адчувальнасці ў Беларусі». Праект ажыццяўляўся ў 2010–2011 гг. Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні супольна з Цэнтрам гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, РГА «Прававая ініцыятыва», Міжнародным Цэнтрам гендарных ініцыятыў «Адліга: жанчыны за поўнае грамадзянства», ГА «Цэнтр “Трэці сектар”».