19.02.13 – Круглы стол і дыскусія «Даследуючы прастору Вільні з LitPro»
19 лютага, аўторак, 18:00-20:30
Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Круглы стол і дыскусія «Даследуючы прастору Вільні з LitPro»
Круглы стол уяўляе сабой прэзентацыю праектаў па даследаванні прасторы Вільні, рэалізаваных на базе ЕГУ пры падтрымцы LitPro ў 2012 г. Усе праекты аб’яднаныя агульнай ідэяй пошуку магчымых шляхоў пераасэнсавання гарадской прасторы праз інтэрвенцыі, арт-практыкі і аўдыявізуальныя тэхналогіі. Аўтары праектаў – студэнты, выпускнікі і выкладчыкі ЕГУ ды іншых літоўскіх універсітэтаў. Мэта – вызначыць магчымасць выкарыстання падобных стратэгій у даследаванні прасторы Мінска.
Уступнае слова, прадстаўленне праекта LitPro (Аляксандра Ігнатовіч, 5–10 хв.).
1. «Даследуючы графіці» (15–20 хв.).
Дэманстрацыя тэхналогіі лічбавага графіці з удзелам усіх ахвотных.
«Лічбавае графіці як інструмент гарадской камунікацыі». Даклад Паўла Кірпікава.
2. «Горад гаворыць» (15–20 хв.).
Уступнае слова – Ганна Самарская.
Прэзентацыя праекта «Труба» (пераасэнсаванне твора публічнага мастацтва «Арка ўзбярэжжа», Вільня, Літва). Андрэй Карпека.
3. Летняя школа LitPro «Горад, мова, ідэнтычнасць» (40 хв.).
Уступнае слова – Аліна Крушынская.
Прэзентацыя працаў групы «Гарадскія аўдыявізуальныя рытмы»: прадстаўленне агульнай канцэпцыі (цьютары Вольга Салахеева і Павел Няхаеў), праекты студэнтаў BLIND WALKING, VILNIUS SOUNDSCAPE, URBAN REFLECTION, MIRRORS, URBAN SURFACES, J.
4. Фінальная дыскусія (30 хв.).
Мадэратар – Аляксандра Ігнатовіч.
Удзельнікі: эксперты Ганна Самарская, Павел Няхаеў, Вольга Салахеева, Сяргей Шабохін, Дзмітрый Карэнка; студэнты і выпускнікі ЕГУ Павел Кірпікаў, Андрэй Карпека, Максім Вашкевіч, Андрэй Гаран
Уваход вольны!
З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!
Каманда праекта.