20.02.13 – Круглы стол «Гісторыя дызайну на мяжы (пра гісторыю графічнага дызайну 60-х і ўплывы)»
20 лютага, серада, 15:00
УВАГА! Гэтае мерапрыемства адбудзецца ў Школе фатаграфіі (http://photoschool.by/) па адрасе: вул. Кульман, 2-415 (4-ы паверх направа)
Круглы стол «Гісторыя дызайну на мяжы (пра гісторыю графічнага дызайну 60-х і ўплывы)» (у межах цыкла «Гісторыя мастацтва: суб’ектыўны ракурс»)
Мадэратар Ала Пігальская
Круглы стол прысвечаны абмеркаванню таго, што адбывалася ў 60–70-я гг. у беларускім і літоўскім дызайне. «Гісторыя на мяжы»: да пачатку 60-х стварэннем плакатаў і прамысловай графікі займаліся мастакі-станкавісты, а ў першай палове 60-х прамысловая графіка набыла інстытуцыйнае афармленне: адкрываецца секцыя плаката пры Саюзе мастакоў, ствараецца беларускі і літоўскі філіял УНДІТЭ, пачынаецца падрыхтоўка ў Акадэміі мастацтваў прамысловых графікаў і мастакоў нагляднай агітацыі.
На круглы стол запрошаныя тыя, хто быў непасрэдным удзельнікам гэтых падзеяў, што запачаткавалі дызайн як прафесійную дзейнасць. Гэта ўнікальная магчымасць пачуць гісторыю дызайну 60–70-х гг. з першых вуснаў.
Уваход вольны!
З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!
Каманда праекта.