20.02.13 – Публічная лекцыя «Дзіцячае пытанне, альбо пра дар безуладдзя»
20 лютага, серада, 18:00-19:30
Мінск, пр-т Незалежнасці 37а, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Публічная лекцыя «Дзіцячае пытанне, альбо пра дар безуладдзя»
Дакладчык Таццяна Шчытцова
У 70-я гады мінулага стагоддзя Суламіф Фаерстоўн выступіла з ідэяй сацыяльнай рэвалюцыі, згодна з якой дзеці павінны былі быць дапушчаныя ў прастору публічнага жыцця. Праз два дзесяцігоддзі Жак Дэрыда вылучае тэзіс пра немагчымасць дару як спосабу дачыненняў паміж людзьмі. Заяўленая лекцыя будзе прысвечаная праясненню сувязі паміж гэтымі інтрыгуючымі пазіцыямі.
Уваход вольны!
З нецярпеннем чакаем Вашай кампаніі!
Каманда праекта.