15.04.17 – Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай
15.04.2017
20:00
Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай:
burn, on fire, alight, inflamed, glow, ablaze, fervent, go up in smoke,
Гэтая праца – частка даследавання афіцыйных савецкіх і пост-савецкіх святаў, урачыстасцяў і рытуалаў, якое факусуецца на стасунках паміж узнёслым, афектам, ідэалогіяй і дысцыплінай, інкарпараваных ў відовішча і свята.
У той жа час гэта частка даследавання тэхна-рэйв культуры і яе палітычнага вымярэння. Яно ўключае праблематыку субверсiўнасцi, рэвалюцыйнасці, а таксама пытанні пост-каланіялізму, экзатызацыi і камерцыялізацыі, звяртаючыся да нядаўніх неспакойных гісторый былых сацыялістычных краін, у прыватнасці да феномену рэйв-культур у кантэксце войнаў і крызісаў.
Яна таксама развівае праблематыку візуальнага задавальнення і адносін паміж матэрыяльным вопытам і яго вытворчасцю праз веды (тэхналогіі) і мову, разглядаючы савецкую літаратуру аб масавых святах і піратэхніцы, нароўні з відэа салютаў і фаераў у розных кантэкстах (пратэсты, масавыя святы, рэкламныя ролікі), а таксама выкарыстоўваючы візуальную мову Power Point прэзентацый каб падкрэсліць разрыў паміж рэпрэзентацыяй, дыскурсам і перажываемым досведам і афектам.
Лекцыя-перформанс даследуе розныя прасторы, вымярэнні і ўзроўні святочнага і іх перасячэнні. Пункты напружання і сувязі паміж адпачынкам і працай, забавай і нудой, задавальненнем і гвалтам, цялесным перажываннем, адчужэннем, рэпрэзентацыяй, уцягнутасцю, патэнцыйнасцю і прымусам.