09.04.17 – Андрэй Чарнякевіч: Беларуская нацыянальная рэвалюцыя
09.04.2017
15:00
Лекцыя Андрэя Чарнякевіча:
“Беларуская нацыянальная рэвалюцыя: да пытання ўзаемаадносінаў БНР і бальшавікоў”
Звычайна рэвалюцыя 1917 г. у нацыянальнай гістарыяграфіі разглядаецца як толькі уступ да бальшавіцкага перавароту ды абвяшчэння незалежнасці БНР. Важны, але другасны эпізод.
Тым часам, менавіта рэвалюцыя сталася той кропкай адліку, якая істотным чынам не толькі вызначыла ўсе далейшыя падзеі, але паўплывала на фармаванне ідэялогій і рухаў, наўпрост з ёй не звязаных. Гэтак адбылося з бальшавіцкай ідэялогіяй ды беларускіх нацыянальным рухам, для якіх рэвалюцыя была адным з галоўных рухавікоў, і якія, у рэшце-рэшт, выступілі, няхай і кожны на сваім узроўне, яе апапнентамі ды палітычнымі канкурэнтамі.
Больш за тое, шукаючы ўласнай легітымнасці, змагаючыся за ўплывы ды ўладу, Беларуская Народная Рэспубліка і бальшавікі фактычна аднолькава адмаўляліся ад гэтай толькі што паўсталай рэвалюцыйнай традыцыі, што нечакана рабіла іх калі не хаўруснікамі, дык зацікаўленымі бакамі.