09.04.16 – СССР як брэнд
09.04.2016 – 17:00
СССР як брэнд. Даследванне фотамантажа ў часопісе “СССР на будоўлі” 1930-х гг.
Лекцыя, прысвечаная даследванню фотамантажа на старонках часопіса “СССР на будоўлі” 1930-х гг., дазволіць раскрыць новыя, нечаканыя сэнсавыя надбудовы, з першага погляду не ўласцівыя такому тэхнічнаму прыёму, як фотамантаж. У працэсе лекцыі мы звернемся да перыяду 20-30х гадоў, яго сацыяльна-палітычнага кантэксту, у якім адбылося нараджэнне фотамантажа ў новай, ужо савецкай краіне. На старонках “СССР на будоўлі” фотамантаж выступае як запатрабаваная візуальная і сацыяльная оптыка. Так чаму ж канструктывісты, вышлыя з авангарднага руху, заснавальнік фотамантажа ў СССР, якія з энтузіязмам сустрэлі новую савецкую рэчаіснасць, а потым былі адсунутыя ў дальні кут фатаграфічнага мастацтва і зацкаваныя апанентамі, былі ў сваю чаргу рэабілітаваныя на старонках новага візуальнага часопіса? Хто ж такія канструктывісты: фармалісты або брэнд-менеджэры? Якія візуальныя вобразы і каноны, тэматычныя блокі актыўна эксплуатуюцца і вандруюць з нумара ў нумар? На гэтыя і многія іншыя пытанні мы паспрабуем адказаць падчас нашай сустрэчы.
Марыя Котава
– выпускніца ЕГУ (2015), бакалаўр медыя, спецыялізацыя: візуальная культура і крэатыўныя індустрыі. Экскурсавод (пасведчанне Нацыянальнага агенцтва па турызме). Сфера інтарэсаў: фатаграфія і канструктывісцкая фатаграфія ў прыватнасці, кінематограф, медыя ў сферы турызма, гісторыя Беларусі.