ІДЭЯ

3-25 траўня 2012 ў мінскай галерэі “Ў” праходзіць унікальный выставачна-адукацыйны праект “Artes Liberales.”

Інтэрдысцыплінарны фэстываль Artes Liberales прапануе новыя погляды на паўсядзённае жыццё, візуалізуе сацыяльную і культурную рэальнасць.

Artes Liberales гэта серыя публічных лекцый, варштатаў і дыскусій, у якіх удзельнічаюць выбітныя даследчыкі і выкладчыкі з Беларусі і іншых краін Еўропы. Праграма ахоплівае ўсю сферу гуманітарных навук – тэорыю і гісторыю фатаграфіі, дызайн, кінематограф, гендэрныя даследванні, арт-крытыку і даследванні кібэрпрасторы, юрыдычныя навукі, рэлігію, культурную спадчыну і філасофію,

У праграме Artes Liberales таксама ёсць выставы, кінапрагляды, музычныя і відэа-перформансы.