Круглы стол адбыўся 29 красавіка 2017 года ў межах праекта Artes Liberales 2017 — Эпоха рэвалюцый.
У дыскусіі прынялі ўдзел: філосаф, культуролаг, куратарка, аўтарка і кіраўніца праекта Artes Liberales Альміра Усманава, гісторык, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, кандыдат мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, магістр філасофіі Кацярына Рускевіч, мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі Кацярына Янчэўская.
Тэма дэсаветызацыі беларускіх гарадоў і мястэчак — перайменаванне вуліц, дэмантаж савецкай сімволікі і помнікаў — апошнім часам усё часцей узнімаецца як у межах экспертных дыскусій, так і ў медыя. На дзяржаўным узроўні аб падобных зменах гаворка пакуль не вядзецца, палітыка гарадскіх уладаў носіць хутчэй выпадковы характар, не маючы якой-небудзь адзінай канцэпцыі. Так у Мінску за апошнія гады рамонтнымі работамі былі знішчаны некалькі савецкіх мазаік і дэкаратыўна-манументальных роспісаў на фасадах будынкаў, але адначасова падтрымана ініцыятыва Камуністычнай партыі Беларусі ўсталяваць чарговага Леніна, у той жа час у іншым гарадах зафіксаваныя «ціхія» выпадкі дэмантажу помніка савецкаму правадыру. Тады як у нашых суседзяў — Польшчы, Літвы, Украіны — працэс дэсаветызацыі гарадской прасторы адбываецца актыўна, часам нават агрэсіўна, што таксама выклікае спрэчкі і дэбаты.
У рамках дыскусіі мы разважалі над наступнымі пытаннямі: што мы ў прынцыпе разумеем пад (дэ)саветызацыяй гарадской прасторы? якім чынам гэта можа адбывацца альбо ўжо адбываецца ў беларускіх гарадах? што нам можа даць досвед суседзяў, у якіх гэтыя працэсы пачаліся раней?
Чытайце поўны тэкст дыскусіі на сайце альманаха сучаснай беларускай культуры “Партызан” – http://partisanmag.by/?p=16644