Кіно/канвеер: ‘Дзівосны Новы Свет’

30.04.2016 – 16:00

Кіно/канвеер:

“Дзівосны Новы Свет” (Nowy Wspaniały Świat)

Рэжысёр – Марыя Змаж-Качановіч.

У 2009 годзе вядомая польская актывісткая арганізацыя і выдавецтва «Krytyka Polityczna» атрымала ад гарадскіх уладаў Варшавы (выйгралі конкурс праектаў) будынак, які яны пераўтварылі ў культурны цэнтр «Nowy Wspaniały Świat». За тры гады існавання больш за 50 розных арганізацый правялі тут каля 500 імпрэзаў — дэбатаў, лекцый, канцэртаў. Але ўлады забралі памяшканне быццам бы для перадачы яго патэнцыянальнаму інвестару, хоць пасля таго, як «Krytyka Polituczna» з’ехала, будынак застаўся пустым.

Фільм Марыі Змаж-Качановіч (Maria Zmarz-Koczanowicz) «Nowy Wspaniały Świat» распавядае гісторыю барацьбы актывістаў арганізацыі за сваю прастору, а таксама паказвае, якім чынам такая барацьба становіцца інструментам абароны дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасцей.

Працягласць 56 хв. Мова польская, з ангельскімі субтытрамі.