26.04.16- Лекцыя Сяргея Харэўскага: “Прыгажосць карыснага”

26.04.16 – 19.30

“Прыгажосць карыснага. Стылістычныя асаблівасці прамысловай архітэктуры другой паловы XIX – пачатку ХХ ст.»

Лекцыя Сяргея Харэўскага

 

Ад часоў старажытнарымскага дойліда і тэарэтыка архітэктуры Вітрувія абгрунтаваныя ім тры якасці, якімі абавязкова павінна валодаць архітэктура: firmitas (трываласць канструкцыі), utilitas (карысць), venustas (прыгажосць) застаюцца непарушнымі правіламі.

У рамах заяўленае мною тэмы я хачу распавесьці пра стылістычныя асаблівасьці мураванай гаспадарчай і прамысловай архітэктуры д. п. 1860-х- 1920-х гг., у кантэксьце эвалюцыі стыляў у адначасьсе з нарастаньнем маштабаў прамысловае рэвалюцыі, пошуку формаў, адпаведных зьместу і магчымасьці інтэпрэтацыі, у кантэксьце трыяды Вітрувія, гэтае часткі нашае спадчыны….