25.04.16 – Спецыяльны паказ: Спадарчына Ф
25.04.16 – 19:30
Паказ фiльма “Спадарычна Ф” (“Signorina F”, Вiлма Лабате, Італія, 2007)
Фільм прадстаўляе і каментуе Давідэ Ламбардо, прафесар Універсітэта Нью Ёрка ў Фларэнцыі.
Турын, 1980 г., апошні буйны страйк завадскіх працоўных у Італіі. 35 дзённ страйку і акупацыі завода стануць завяршэннем індустрыяльных дачыненняў тыпу 20-га стагоддзя ў краіне.
Гэтыя падзеі з’явіліся гэткім жа узрушаннем і сымбалічным павортным пунктам для Італіі, як і забастоўка шахцёраў 1984-85 гг. для брытанскай палітыкі і грамадства. Контар-маршам белых-каўнераў, службоўцаў FIAT, у падтрымку палітыкі масавых звальненняў на прадпрыемстве пазначанае горкае заканчэнне страйку.
Фільм “Signorina F” (“Спадарычна Ф”, Італія, 2007), дзе Ф прадстаўляе FIAT, углядаецца ў той вырашальны час у спробе звязаць асабістае жыццё працоўных і службоўцаў з іх публічнымі заняткамі. Фільм пачынаецца і сканчваецца выявамі завода Lingotto FIAT, помніка футурыстычнай індустрыяльнай архітэктуры, перад намі ў кадры адбываецца яго эвалюцыя ад месца перадавой вытворчасці аўтамабілей у 1930-ыя гады да гандлёвага цэнтра ў 2000-ыя.
У цэнтры фільма жыццё і мары студэнтаў і працоўных, мужчын і жанчын, сямей розных сацыяльных класаў, зафіксаванае ў момант, калі іх лёсы перасякаюцца цёплай восенню 1980-га, насупраць брамы гіганцкага завода Mirafiori FIAT, індустрыяльнага сэрца краіны тых часоў.