20.04.16 – Прэзентацыя выставы “Прымусовая праца”

20.04.16 – 17:00

Гюлай Гюн: Прэзентацыя выставы “Прымусовая праца”

У 2015 годзе ў Музеі працы ў Гамбургу адкрылася выстава, прысвечаная прымусовай працы. Вандроўная выстава, якая будзе паказвацца таксама ў іншых краінах свету, упершыню распавядае поўную гісторыю прымусовай працы ў час нацыянал-сацыялізму і яе наступствы.

Выстава была распрацавана Фондам мемарыяльных комплексаў «Бухенвальд» і «Мітэльбаў-Дора» пры падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Прадставіць выставу гісторык Гюлай Гюн. Даклад адбываецца ў межах фестываля «Артэс Лібералес».

Даклад
20.04.2016, 17.00
Мінск, Галерэя «Ў», прасп. Незалежнасці, 37A
Уваход вольны
Нямецкая з перакладам на беларускую
Даведкі: +375 17 2377119 /