17.04.16 – Urban Audio-Visual Rhythms

17.04.2016 – 16:00

Urban Audio-Visual Rhythms

Варштат Паўла Няхаева.

17.04.2016 пачнецца творча-даследчы варштат Urban Audio-Visual Rhythms пад кіраўніцтвам Паўла Няхаева.

Да канца фестывалю творчая група будзе працаваць над праектамі, якія даследуюць жыццё горада і яго месцічаў праз рытмы, гук і відэа. Вынікам стануць асабістыя ці супольныя аўдыё-візуальныя праекты, тэкставыя ці мультымедыя даследванні, якія мы прадэманструем на заканчэнні фестывалю.

Хто можа прыняць удзел?

Першая сустрэча – 17 красавіка – адкрытая ўсім, але калі ласка, дашліце сваё імя на artesliberales.by@gmail.com.

На сустрэчы мы прапануем некаторыя магчымыя формы працы і тэарэтычны апарат. А над праектамі будуць працаваць тыя, хто мае час і натхненне. Аптымальная працоўная група – каля 10 чалавек.

Варштат, у першую чаргу, прапануецца студэнтам і маладым даследчыкам са спецыялізацыяй на візуальных і культурных даследваннях, сацыялогіі, культурнай і візуальнай антрапалогіі, урбаністыкі, архітэктуры, а таксама для музыкаў, аўдыё\фота\відэа-энтузіястаў, мастакоў і дызайнераў, якім цікава папрацаваць над канцэптуальнымі праектамі. Але мы адкрытыя для ўдзельнікаў усіх ўзростаў і прафесій – было б жаданне.

Выкладчык дапаможа вам рэалізаваць праект, але мы не будзем вывучаць аўдыё-відэа праграмы з нуля і да дасканаласці. Таму абавязковае патрабаванне да ўдзельнікаў: базавыя навыкі працы з аўдыё ці відэа-апаратурай і праграмамі. Ступень “прафесійнасці” тэхнікі не важная – зрабіць цікавы праект можна і пры дапамозе мабільнага тэлефону.

Магчымыя формы праектаў:

Музычныя кампазіцыі \ трэкі, гукавыя калажы \ саўндскейпы, відэа-кліпы \ фільмы, жывыя аўдыё-відэа выступы, эсэ, артыкулы, даследчыя інтэрвію, мапы, вэб-праекты, інсталяцыі і г.д.

Творчыя праекты абавязкова мусяць мець тэкставую эксплікацыю (артыкул), а даследчыя артыкулы – суправаджацца аўдыё\фота\відэа ці мульты-медыя матэрыяламі.

Папярэднія варштаты:

Мінск (люты 2014)
Вільнюс (жнівень 2012)

Кіраўнік варштата – Павел Няхаеў

Матэрыялы для удзельнікаў:

http://artes-liberales.by/ru/urban-rhythms-materials/