22.04.16 – Воркшоп: Пераасэнсоўваючы прымусовую працу

22.04.2016 – 13:00

Пераасэнсоўваючы прымусовую працу

Беларускі погляд на Расійскую Імперыю, Савецкі Саюз і нацысцкую Германію

Мэтай воркшопу, які аб’ядноўвае навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Швецыі і Германіі, з’яўляецца правядзенне дыскусіі па найноўшых даследваннях аб прымусовай працы з фокусам на беларускім досведзе. Няважна “на радзіме” ці ў замежжы – прымусовая праца разглядаецца як сродак пакарання, перавыхавання, эканамічнай эксплуатацыі і фізічнага знішчэння. Фелікс Акерман (Варшава) адкрые воркшоп прэзентацыяй даследвання пра практыкі пакарання 19 стагоддзя. Ён распавядзе да якой ступені канцэпцыя прымусовай працы была часткай праграм, накіраваных на рэфармацыю турмаў. Прымусовая праца ў турмах 19 стагоддзя будзе прааналізаваная як частка праграмы мадэрнізацыі. Ірына Раманава (Мінск) працягне дыскусію пра канкрэтныя практыкі прымусовай працы на прыкладзе сялянаў у сталінскай Беларусі, з фокусам на гісторыю задушэння катэгорыі “кулакоў”. Імке Хансэн (Упсала) прадставіць успрыняцце былых беларускіх прымусовых рабочых і тое, як рэтраспектыўныя наратывы іх вопыту суадносяцца з калектыўнымі інтэрпрэтацыямі прымусовай працы ў Беларусі і Германіі. Аналізуючы вуснагістарычныя інтэрв’ю, яна даследуе тое, як інфарманты інтэгруюць свой вопыт прымусовай працы ў біяграфіі і светаўспрыманне. Ірына Кашталян (Мінск) падрабязна спыніцца на пасляваенных праблемах адаптацыі былых прымусовых рабочых да жыцця ў Савецкай Беларусі. Напрыканцы дыскусіі да круглага стала далучыцца Гюлай Гюн (Гамбург), якая нядаўна арганізавала выставу пра прымусовую працу ў Гамбургскім Музеі Працы.

13:00 Уступ Альміры Усманавай і Фрaнка Баўмана
13.15 Фелікс Акерман (Варшава): Пакаранне і Праца
Глабальны рэфармісцкі рух і яго ўплыў на расійскія турмы
14:00 Кава-паўза
14.30 Ірына Раманава (Мінск/Вільнюс): Архіпелаг Кулак Сялянская каланізацыя перыферыйных частак Савецкага Саюза
15.30 Імке Хансэн (Упсала): Нарацыі былога «Остарбайтэра» і іх адпаведнасць уяўленням у Беларусі і Германіі
16.30 Кава-паўза
17.00 Ірына Кашталян (Мінск): Вяртанне дадому?
Былыя прымусовыя рабочыя і іх ацэнка ў Савецкай Беларусі
18.00 Kруглы стол “Паміж памяццю і забыццём?”
Погляд з 21 стагоддзя на прымусовую працу ў Беларусі і Германіі

Праф. Ірына Раманава

гісторык, спецыяліст па сацыяльнай гісторыі 20 ст. Прафесар гісторыі ў дэпартаменце Гісторыі Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта ў Вільнюсе, дзе яна таксама адказвае за бакалаўрскую і магістранцкую праграмы даследаванняў культурнай спадчыны. Сярод яе даследчых інтарэсаў паўсядзённая гісторыя савецкага грамадства 20-х і 30-х гадоў мінулага стагоддзя на перыферыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Dr. phil. Ірына Кашталян

гісторык, спецыяліст па вуснай гісторыі. Пасля абароны доктарскай дысертацыі пра паўсядзённае жыццё ў савецкай Беларусі пасля Другой сусветнай вайны ў Свабодным Універсітэце Берліна, яна заснавала ў Мінску Беларускі архіў вуснай гісторыі (nashapamiac.org), платформу, дзе сабраныя шматлікія інтэрв’ю са сведкамі часу і вядзецца адукацыйная дзейнасць па якасным выкарыстанні метада вуснай гісторыі. Ёю былі арганізаваныя некалькі экспедыцый у розныя рэгіёны Беларусі, цягам якім былі запісаныя інтэрв’ю з людзьмі сталага веку пра іх вопыт жыцця ў 20 стагоддзі. Са студзеня 2016 года працуе ў Гістарычнай майстэрні IBB ў Мінску.

Dr. phil. Імке Хансэн

гісторык, палітолаг, спецыяліст па сучаснай гісторыі Ўсходняй Еўропы, даследаваннях памяці і вуснай гісторыі. Працуе ў Цэнтры Х’юга Валентына пры Ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). Прымала ўдзел у рабоце над праектам па стварэнні дакументальнай калекцыі “Пераслед і забойства еўрапейскіх габрэяў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі 1933-1945”. Як судовы эксперт па гісторыі яна прадстаўляла доказы падчас шырокага абмеркавання спраў пра пенсіі з гета. Як даследчык працягвае публікавацца па пытаннях гісторыі Халакоста, памяці і ўсходнееўрапейскай трансфармацыі.

Гюлай Гюн

магістр, гісторык, вывучала еўрапейскія і рэлігійныя даследаванні ў Брэмене, Франкфурце-на-Одэры і Стамбуле. Яна працавала ў Гамбургскім Музеі Працы як удзельніца праграмы “Культурная разнастайнасць і міграцыя ў музеях” фонда Альфрэда Топфера. З 2015 года працуе праектным менеджэрам выставы “Прымусовая праца. Немцы, прымусовыя рабочыя і вайна”. Вобласць яе інтарэсаў: крытычная, калектыўная і культурная памяць пост-міграцыйнага грамадства.

Dr. phil. Фелікс Акерман

даследчык пры Нямецкім Гістарычным Інстытуце ў Варшаве, дзе ініцыяваў праект па вывучэнні гісторыі пакаранняў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у перыяд яе падзелаў. Гісторык-антраполаг, што факусуецца на гарадской гісторыі прымусовай міграцыі і крытыцы нацыянальных даследаванняў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Сярод яго нядаўніх праектаў – гарадскія даследаванні Вісагінаса і Вільнюса як пост-сацыялістычных прастораў. У Вільнюсе ён з’яўляецца сябрам Лабараторыі Крытычнага Урбанізма.

______________

Арганізацыя: Фелікс Акерман, Нямецкі гістарычны інстытут Варшава,
Інстытут імя Гётэ (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс).
Партнёры: Амбасада Германіі ў Мінску, Галерэя Ў
Падтрымка: Erste Stiftung

Photo Copyright @ Jürgen Ellermeyer

Logo_Goethe-Institut

dhi LOGO

ErsteStiftung-Logo-Screen-RGB-positiv