09.04.16 – Канцэрт Арцёма Атрашэўскага

artem-atrashevsky

09.04.2016 – 21:00

Канцэрт Арцёма Атрашэўскага (тэрменвокс, электроніка) у Мінскім Планетарыі.

9 красавіка 2016 ў “Зорнай залі” Мінскага Планетарыя выступіць Арцём Атрашэўскі (тэрменвокс, электроніка). Канцэрт будзе суправаджацца поўнакупальнай відэа-праекцыяй.

Старт у 21.00. Уваход вольны. Калі ласка, прыходзьце загадзя – колькасць месцаў на зоркалёце абмежаваная(90)!

Выступ адбудзецца ў межах аўдыё-візуальнай праграмы фестывалю Artes Liberales 2016, і міжнароднай акцыі ‘Юр’ева ноч’ і арганізаваны намі супольна з Мінскім Планетарыям і Мінскім палацам дзяцей і моладзі.