31.03.15 – Эдыт Андраш: ‘Мастацтва і нацыяналізм у пост-савецкіх краінах’

31.03.2015 – 19:00

DEMOCRACY UNDER CONSTRUCTION. PARDON OUR APPEARANCES.
Art and nationalism in the Post-Socialist countries

Лекцыя Эдыт Андраш (Венгрыя). Лекцыя на англійскай мове, з перакладам.

ДЭМАКРАТЫЯ Ў РАСПРАЦОЎЦЫ. ПРАБАЧЦЕ ЗА НАШ ВЫГЛЯД.
Мастацтва і нацыяналізм у пост-сацыялістычных краінах

Лекцыя факусуецца на ўздыме неа-нацыялізма ў постсацыялістычных краінах з дапамогай твораў мастацтва, якія, кранаючы праблемныя пытанні, прымушаюць нас задумацца над асновамі, інстытуцыямі і дзейнасцю нацыяналізму. Мастацтва грае значную ролю ў пераносе абстрактнага канцэпта нацыі ў зону адчувальнага і дасягальнага, што справядліва як для афіцыйнага мастацтва, накіраванага на тое, каб пакласці мастацтва і візуальную рэпрэзентацыю на службу прапагандысцкім механізмам, і крытычнага, падрыўнога сучаснага мастацтва, якое пралівае святло на чорныя дзіры ці натуралізаваны працэс нацыянальнага будаўніцтва. Пункты адпраўлення — гэта сучасныя практыкі, праз якія лекцыі накіраваныя даследаваць розныя стаўленні і мастацкія пазіцыі, у той час як прырода і механізм нацыяналізму будуць таксама выкрытыя.

Разлік на гістарычную дзяржаўнасць робіць націск на ролі гісторыі, міфаўтварэнні, традыцыі і тых легітымізуючых інстытуцыя і месцах, такіх як музеі, помнікі і мемарыялы, якія з’яўляюцца цэнтральнымі для канструявання агульных нацыянальных ідэалогій і ідэнтычнасцяў. Як і гісторыя, якую выкарыстоўваюць і якой злоўжываюць, таксама будуць праілюстраваныя і новыя формы продажу і спажывання гісторыі, асабістага ўдзелу. Творы мастацтва, кранаючы пытанне герояў, трыўмфальныя ўвасабленні калектыўнай ідэнтычнасці, будуць дасканала даследаванымі наўсцяж з анты-героямі, выключанымі з нацыянальнага пантэона.

Гендэрны характар нацыяналізму таксама будзе выкрыты. Рэінкарнацыя культа лідэра і яго падрыўной дзейнасці з’яўляецца тэмай шматлікіх прац, відэа і жывапісу. Фальсіфікацыя, вытворчасць і сімвалічнае прыняцце нацыі, як тое нацыянальныя рытуалы, сімвалічныя знакі, атрыбутыка будуць таксама абмеркаваныя. Асабісты ўдзел, канструяванне нацыі “знізу ўверх” выкарыстоўваюць сучасны падыход да феномена, мікра-перспектыву. Будуць паказаныя працы, якія звяртаюцца да апантанасці межамі ці супрацьстаяць нам, абмяжоўваючы салідарнасць, а таксама дакументальныя фікцыі, якія выяўляюць ўяўную прыроду будаўніцтва супольнасці. Некаторыя творы прадстаўляюць працэс канструявання ворага ўнутры і звонку, канцэпт непазбежны для нацыяналізма, аднак іншыя працы прапануюць новыя шляхі да пераасэнсавання супольнасцяў больш усеабдымным чынам. Будуць паказаныя мастацкія працы, выкананыя Албанскімі, Венгерскімі, Славацкімі, Румынскімі і Расійскімі мастакамі.